^В начало
  • 1 30 января
    100 лет со дня рождения Ивана Шамякина – Народного писателя Беларуси, сценариста и драматурга. Герой Социалистического Труда. Лауреат Сталинской премии третий степени. Академик Национальной академии наук Беларуси.
  • 2 8 февраля
    100 лет со дня рождения Ивана Мележа – Народного писателя Беларуси, прозаика, драматурга и публициста. Лауреат премии им. Якуба Коласа. Лауреат Ленинской премии.
  • 3 14 февраля
    65 лет со дня рождения Владимира Яговдика – белорусского писателя. Лауреат Премии имени Янки Мавра.
  • 4 5 марта
    125 лет со дня рождения Кондрата Крапивы (настоящее имя и фамилия – Кондрат Кондратович Атрахович) – белорусского писателя, поэта, драматурга, переводчика, литературоведа и сатирика. Доктор филологических наук, академик АН Белорусской ССР. Герой Социалистического труда.
  • 5 18 апреля
    130 лет со дня рождения прозаика-земляка Левона Гмырака (настоящие имя и фамилия – Мечислав Бобрович) – литературного критика и публициста.
  • 6 23 апреля
    130 лет со дня рождения Змитрока Бядули (настоящие имя и фамилия – Самуил Ефимович Плавник) – белорусского писателя, поэта и лексикографа.
  • 7 16 мая
    110 лет со дня рождения Василя Витки (настоящее имяи фамилия – Тимофей Васильевич Крысько)– белорусского поэта, драматурга, критика, переводчика, классика белорусской детской литературы. Лауреат Государственной премии БССР.
  • 8 15 июля
    145 лет со дня рождения Цётки (Алаизы Пашкевич) – белорусской поэтессы, прозаика, актрисы и педагога.
  • 9 27 августа
    70 лет со дня рождения Фёдора Полочанина. – писателя-земляка. Лауреат литературная премия имени Владимира Короткевича. С 2006 года является членом “Союза писателей Беларуси”
  • 10 30 сентября
    90 лет со дня рождения Нила Гилевича – белорусского поэта, переводчика, литературоведа и фольклориста. Лауреат Государственной премии им. Янки Купалы, Международной премии им. Х. Ботева. Кандидат философских наук, профессор.
  • 11 3 ноября
    100 лет со дня рождения писателя-земляка Янки Юхновца – белорусского поэта, драматурга, художника и скульптора.
  • 12 9 декабря
    130 лет со дня рождения Максима Богдановича – белорусского поэта, публициста, литературоведа, переводчика, классика белорусской литературы.
baner
  • Одно окно
  • Виртуальные выставки
  • Мой край
  • Архив
  • comintour.net
    stroidom-shop.ru
    obystroy.com
    лапароскопия паховой грыжи
    • Stats on: 2021-09-19
    • Total visited pages: 14
    • Total visitors: 14
    • Average time: 00:00:39
    • Page per user: 1
    • COM_JREALTIME_REG_USERS
    • Visitors counter
      9.402

    Карысныя спасылкі

    Беларуская палічка Энциклопедиум Международная электронная детская библиотека Электронных версий учебников

    Банеры

    Сайт Президента РБ Национальный правовой Интернет-портал РБ Национальная библиоктека РБ Министерство культуры РБ Национальный центр правовой информации РБ Витебская областная библиотека им. В.И.Ленина Детский правовой сайт Докшицкий районный исполнительный комитет Родныя вытокi

    Нашы кантакты

    г.Докшыцы, вул.Ленінская, 14.

    crbdok@vitebsk.by

    cbsdoc2006@rambler.ru

    ПРАВІЛЫ

    карыстання бібліятэкамі ў Докшыцкім раёне

    1. Правілы карыстання бібліятэкамі ў Докшыцкім раёне (далей - Правілы) распрацаваны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 1995 года "АБ бібліятэчнай справе ў Рэспублікі Беларусь» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 11 лістапада 2002 года, актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, міжнароднымі дагаварамі. Правілы распаўсюджваюцца на бібліятэкі Докшыцкага раёна.
    1. У дадзеных Правілах выкарыстоўваюцца тэрміны ў значэннях, вызначаных Законам Рэспублікі Беларусь «АБ бібліятэчнай справе у Рэспубліцы Беларусь».
    1. Правілы рэгламентуюць узаемаадносіны карыстальнікаў і бібліятэкі ў працэсе бібліятэчнага, інфармацыйнага, даведачна-бібліяграфічнага і сацыякультурнага абслугоўвання.
    1. Парадак карыстання бібліятэкай, яе фондамі, пералік асноўных паслуг і ўмовы іх прадастаўлення ўстанаўліваюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Палажэннем аб бібліятэцы і правіламі карыстання бібліятэкай.
    1. Права на карыстанне бібліятэкамі на тэрыторыі Докшыцкага раёна мае любая фізічная асоба незалежна ад полу, узросту, нацыянальнасці, адукацыі, сацыяльнага становішча, палітычных і рэлігійных перакананняў і прафесійнай прыналежнасці, а таксама любая юрыдычная асоба незалежна ад формы ўласнасці і ведамаснай падпарадкаванасці.
    1. Карыстальнікі бібліятэкі ў адпаведнасці з індывідуальнымі патрэбамі і інтарэсамі маюць права на свабоднае і бясплатнае атрыманне паслуг бібліятэкі, акрамя платных (дадатковых) паслуг.
    1. Непаўналетнія асобы маюць права на бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне ў публічных бібліятэках, дзяржаўных дзіцячых бібліятэках, а таксама у бібліятэках бібліятэчнай сеткі дзіцячых дашкольных і навучальных устаноў.
    1. Асобы, якія не могуць наведваць бібліятэку па месцы жыхарства па прычыне пажылога ўзросту, абмежаваных фізічных магчымасцей, маюць права на нестацыянарныя формы абслугоўвання.
    1. Доступ да інфармацыйных рэсурсаў можа быць абмежаваны на аснове заканадаўства Рэспублікі Беларусь і ў адпаведнасці з дакументамі, якія рэгламентуюць дзейнасць бібліятэкі.
    1. Карыстальнікі бібліятэкі маюць права:
    • наведваць бібліятэку ў адпаведнасці з рэжымам яе работы;
    • бясплатна атрымліваць поўную інфармацыю аб складзе фондаў і інфармацыйных рэсурсах бібліятэкі праз сістэму каталогаў, картатэк, баз дадзеных і іншыя формы бібліятэчнага інфармавання;
    • бясплатна атрымліваць кансультацыйную дапамогу ў пошуку крыніц інфармацыі;
    • атрымліваць у часовае карыстанне дакументы з фондаў бібліятэкі для работы ў чытальнай зале або на абанеменце;
    • працягваць тэрмін карыстання дакументам пры ўмове яго прад'яўлення ў захаванасці і адсутнасці запытаў з боку іншых карыстальнікаў на гэты дакумент;
    • атрымліваць доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў у адпаведнасці з правіламі карыстання бібліятэкай;
    • атрымліваць дакументы або іх копіі па міжбібліятэчнаму абанементу, у тым ліку з выкарыстаннем сістэмы электроннай дастаўкі дакументаў, на ўмовах бібліятэк-фондатрымальнікаў;
    • ўдзельнічаць у сацыякультурных мерапрыемствах, якія праводзяцца бібліятэкай для карыстальнікаў;
    • выкарыстоўваць у зонах абслугоўвання чытачоў тэхнічныя прылады без гукавых сігналаў, калі гэта не супярэчыць правілам карыстання бібліятэкай;
    • карыстацца мабільнымі тэлефонамі па-за зонамі абслугоўвання чытачоў;
    • звяртацца да прадстаўнікоў адміністрацыі бібліятэкі з прапановамі, заўвагамі, скаргамі па ўсіх пытаннях, што тычацца абслугоўвання, набыцця і арганізацыі інфармацыйных рэсурсаў і паслуг;
    • карыстацца іншымі відамі паслуг, у тым ліку платнымі, пералік якіх устаноўлены бібліятэкай і зацверджаны ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
    1. Карыстальнікі бібліятэкі абавязаны:
    • выконваць правілы карыстання бібліятэкай і прытрымлівацца рэжыму работы бібліятэкі;
    • беражліва адносіцца да бібліятэчных фондаў. Пры атрыманні дакументаў з якімі-небудзь дэфектамі карыстальнік павінен паведаміць аб гэтым бібліятэкара;
    • вяртаць дакументы ў вызначаны бібліятэкай тэрмін;
    • беражліва адносіцца да маёмасці бібліятэкі і абсталявання;
    • праходзіць перарэгістрацыю чытачоў у тэрмін і ў адпаведнасці з парадкам, устаноўленым бібліятэкай. Карыстальнікі, якія не прайшлі перарэгістрацыю, бібліятэкай не абслугоўваюцца;
    • захоўваць грамадскі парадак і чысціню ў памяшканнях бібліятэкі, паважаць правы іншых карыстальнікаў;
    • мець ахайны знешні выгляд;
    • у надзвычайных сітуацыях (пажар, аварыя, пагроза тэрарыстычнага акта і іншыя) выконваць патрабаванні работнікаў бібліятэкі, органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.
    1. Карыстальнікам бібліятэкі забараняецца:
    • наведваць бібліятэку ў стане алкагольнага, таксічнага, наркатычнага ап'янення;
    • входить в здание библиотеки с животными, за исключением пользователей - лиц с ослабленным зрением и лиц, утративших зрение, - в сопровождении собаки- поводыря;
    • уваходзіць у будынак бібліятэкі з жывёламі, за выключэннем карыстальнікаў - асоб з аслабленым зрокам і асоб, якія страцілі зрок, - у суправаджэнні собаки- павадыра;
    • уносіць у бібліятэку любыя друкаваныя выданні, дакументы на электронных і іншых носьбітах, рэжучыя, колючыя прадметы, калі гэта не прадугледжана правіламі карыстання бібліятэкай;
    • выносіць дакументы з памяшкання бібліятэкі без запісу ў формах уліку, прынятых бібліятэкай;
    • уносіць і выкарыстоўваць розныя капіравальныя прыборы (сканеры, аўдыё-, фота- і відэаапаратуру), калі іншае не прадугледжана правіламі карыстання бібліятэкай;
    • выкарыстоўваць мабільны тэлефон у зонах абслугоўвання чытачоў, а таксама ў мэтах відэаздымкі і фатаграфавання дакументаў з фондаў бібліятэкі.
    1. Для рэгістрацыі ў якасці карыстальніка бібліятэкі грамадзянін павінен прад'явіць пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу. Паведаміць неабходныя звесткі для афармлення фармуляра чытача, пазнаёміцца з Правіламі карыстання бібліятэкай і пацвердзіць згоду на іх выкананне асабістым подпісам.
    1. Рэгістрацыя ў якасці карыстальніка бібліятэкай ажыццяўляецца бясплатна.
    1. Фармуляр чытача афармляецца ў ручным або аўтаматызаваным рэжыме работнікам бібліятэкі ў прысутнасці карыстальніка.
    1. Рэгістрацыя непаўналетніх ва ўзросце да чатырнаццаці гадоў у якасці карыстальнікаў бібліятэкі праводзіцца ў прысутнасці бацькоў, законных прадстаўнікоў па прад'яўленні апошнімі пашпарта або іншага дакумента, які сведчыць асобу.
    1. Рэгістрацыя непаўналетніх ва ўзросце ад чатырнаццаці да васемнаццаці гадоў у якасці карыстальнікаў бібліятэкі праводзіцца з пісьмовай згоды законных прадстаўнікоў.
    1. Рэгістрацыя калектыўных карыстальнікаў (юрыдычных асоб) ажыццяўляецца ў адпаведнасці з правіламі карыстання бібліятэкай на падставе дагавора, які вызначае парадак прадстаўлення інфармацыйна-бібліятэчных паслуг.
    1. У выпадку страты, пашкоджання дакументаў з фондаў бібліятэкі карыстальнікі пакрываюць іх кошт або замяняюць іх ідэнтычнымі, раўнацэннымі, у тым ліку ў выглядзе копій. Пры адсутнасці магчымасці замены дакументаў адміністрацыя бібліятэкі можа запатрабаваць кампенсацыі прычыненых страт у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
    1. Карыстальнікі бібліятэкі, якія нанеслі шкоду маёмасці бібліятэкі (камп'ютэры, аргтэхніка, мэбля, электраабсталяванне і іншая маёмасць), кампенсуюць нанесены ўрон у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
    1. Карыстальнікам бібліятэкі, якія парушылі тэрміны вяртання дакументаў з фондаў бібліятэкі, наступная выдача дакументаў спыняецца да поўнага ўзаемаразліку па запазычанасці.