21 сакавіка ўвесь свет адзначыў Дзень паэзіі.

Гэтай даце быў прысвечаны чарговы выезд па маршруце бібліёбуса (мабільная перасовачная сістэма абслугоўвання чытачоў аддаленых вёсак). 

Для жыхароў вёскі Несцераўшчына прайшла гутарка каля кніжнай выставы ”Паэтычны скарб беларусаў“. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з гісторыяй узнікнення Сусветнага дня паэзіі. Кніжная выстава беларускіх паэтаў стала актуальным дапаўненнем да дыялогу з чытачамі. Сярод выданняў асаблівую ўвагу надалі зборнікам вершаў паэтаў-землякоў, ураджэнцаў Докшыцкага раёна. Падчас сустрэчы прагучалі вершы Пімена Панчанкі, Алеся Ставера, Юрася Свіркі. Кожны чытач ўспомніў і свае любімыя паэтычныя радкі вядомых беларускіх аўтараў.

  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5