Новости

Понедельник, 29 мая 2023 14:27

Ручнік як лёс

Оцените материал
(0 голосов)

27 мая ў вёсцы Гарадзішча адбылося свята ручніка “Ручнік, як лёс”, якое сабрала землякоў на незабыўную сустрэчу на малой радзіме. У гэтай мясцовасці шмат майстрых, што ткалі і вышывалі ручнікі, таму гэта свята стала тут традыцыйным. На мерапрыемства завітаў знакаміты зямляк, беларускі кампазітар Мар’ян Казіміравіч Зелянкевіч, які ў гонар свайго роднага мястэчка і яго жыхароў напісаў песню “Ручнікі”, якая была выканана падчас святкавання.

Да свята была прымеркавана  выстава-конкурс “Смаката ад патэльні, чыгунка”, якая праходзіла ў трох намінацыях: “Лепшая страва, прыгатаваная на патэльні”, “Лепшая страва, прыгатаваная ў чыгунку” і “Арыгінальнасць ідэі падачы стравы”.

Цікава і ад душы старэйшая жыхарка вёскі Гарадзішча Юзэфа Іосіфаўна Матошка, якая ў гэтым месяцы адзначыла свой 80-гадовы  юбілей, паведала аб ручной апрацоўцы  лёну. Ручнік – гэта рэч не толькі дэкаратыўная, эстэтычная. Ён з’яўляўся нязменным атрыбутам  пад час шматлікіх традыцыйных абрадаў і святаў, якія і зараз жывуць у народзе.

Для мясцовых жыхароў і гасцей свята быў падрыхтаваны святочны канцэрт, удзел у якім прынялі творчыя калектывы Докшыччыны.

Прочитано 259 раз Последнее изменение Понедельник, 29 мая 2023 14:28
  • Статистика на: 2023-09-30
  • Всего посещено страниц: 3
  • Всего посетителей: 3
  • Среднее время: 00:00:44
  • Страниц на посетителя: 1
  • Зарегистрировано: 172
  • Счётчик посетителей
    11.354