Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, на якой ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

 21 лютага ўвесь свет адзначыў Міжнародны дзень роднай мовы.

Чарговы выезд па маршруце бібліёбуса (мабільная перасовачная сістэма абслугоўвання чытачоў аддаленых вёсак) быў прысвечаны гэтай знамянальнай даце. Для жыхароў вёскі Несцераўшчына была аформлена кніжная выстава ”Якая цудоўная родная мова“.

Бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі правяла агляд літаратуры, якая накіравана на выхаванне пачуцця любові і павагі да роднай мовы, да мовы сваіх продкаў. Прадстаўленая кніжная выстава пазнаёміла з творчасцю беларускіх пісьменнікаў: М. Гарэцкага, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, І. Шамякіна, І. Мележа, Я. Брыля, К. Чорнага, М. Танка і іншых.

Чытачы з задавальненнем выбіралі кнігі на роднай мове.

1
2