Родная мова мае вялікае значэнне для кожнай нацыі, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта. І мы, беларусы, не выключэнне. Нам у спадчыну застаўся ўнікальны скарб – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, багатая і вобразная беларуская мова. 

У рамках агульнанацыянальнага праекта ”Кожная пятніца – роднае, сваё!“ да Міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэках раёна праведзены шэраг мерапрыемстваў.

У Бягомльскай гарпасялковай бібліятэцы імя П. Панчанкі для дзяцей прайшла літаратурная гульня ”Гучы, родная мова!“. Гульня пачалася з верша нашага земляка Юрася Свіркі ”У нас сваіх хапае слоў“, а потым дзве каманды ўдзельнікаў ”Мовазнаўцы“ і ”Моваведы“ спаборнічалі, каб паказаць сваю любоў да роднай мовы: разгадвалі загадкі-жарты,  успаміналі прыказкі, складалі вершы пра мову, перакладалі словы, па партрэту вызначалі пісьменнікаў і  адказвалі на пытанні віктарыны. Перамагло сяброўства. А напрыканцы  школьнікі атрымалі закладкі з запаведзямі аб мове, якія напісаў Віктар Швед.

 А для ўдзельнікаў выязнога клуба ”Настальгія“ аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ ”ТЦСАН Докшыцкага раёна“ быў праведзены біблія-квіз ”Як на тыдні масленым“, які быў прысвечаны галоўнаму сімвалу Масленіцы – блінцу. Усе разам з  задавальненнем  павесяліліся і ўзбагацілі свае веды аб культурных традыцыях беларускага народа ў масленічны тыдзень.

Да Дня роднай мовы Крулеўшчынская сельская бібліятэка запрасіла сваіх чытачоў у лабараторыю чытацкага густу ”Далучыць да роднага слова“. Дзеці наведалі лабараторыю прафесара Цудакова і папрысутнічалі пры чароўным доследзе, вынікам якога было найбольшае цуда ў свеце – родная мова.

Для выяўлення лепшага знаўца мовы ўдзельнікі гульні падзяліліся на дзве каманды ”Аксаміткі“ і ”Сунічкі“ і праявілі свае веды, кемлівасць,  знаходлівасць, змаглі папоўніць свой слоўнікавы запас і даказалі, што ведаюць і любяць сваю родную мову. Напрыканцы мерапрыемства прафесар Геній Геніевіч узнагародзіў усіх прысутных смачнымі цукеркамі.

Роднае слова – гэта першая крынiца, праз якую мы пазнаём жыццё i навакольны свет. Кожны чалавек павiнен ведаць i паважаць мову краiны, у якой мы жывём. На гадзіне мовазнаўства ”Мова родная – мова модная“, ”Роднай мовы гук чароўны“ у Порплішчанскай і Параф’янаўскай сельскіх бібліятэках юныя чытачы адправіліся ў падарожжа ў свет беларускага слова, паклікаўшы на дапамогу фантазію і веды. Падчас падарожжа, па краіне роднай мовы, дзеці рабілі прыпынкі і на кожным выконвалі заданне. Яны адгадвалі беларускія загадкі, па ўрыўку вызначалі твор беларускага аўтара, перакладалі словы з рускай на беларускую мову. На прыпынку ”Этнаграфічны“ высвятлялі ці добра мы ведаем прымаўкі і прыказкі. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з выставай кніг ”Час чытаць кнігі роднай краіны“ і паўдзельнічалі ў бібліятэчным квілце ”Маё любімае слова на беларускай мове“.

1
10
11
12
13
2
3
4
5
6
7
8
9