Сёння табе гонар і пашана,

Прывітанне ад братоў, зарніц…

Напісаў нямала ты раманаў,

Хто ж не піў з тваіх жывых ”Крыніц“?

Верна служыш дарагой Айчыне,

Радасны, бадзёры, малады,

Шырыню тваёй ”Глыбокай плыні“

Вымяраем доўгія гады.

Паўлюк Прануза

30 студзеня споўнілася 105 год з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна. З мэтай папулярызацыі яго творчай спадчыны ў бібліятэках раёна былі праведзены літаратурныя вечары, слайд-партрэты, літаратурныя гасцёўні, відэаагляды, агляды выставак і іншыя мерапрыемствы.

У філіяле ”Сітцаўская сельская бібліятэка“ прайшоў літаратурны вечар ”Чытаючы Івана Шамякіна“. Супрацоўнікі бібліятэкі пазнаёмілі юных чытачоў з цікавымі звесткамі з жыцця і творчасці пісьменніка, расказалі пра  гады яго дзяцінства, якое прайшло на ўлонні прыроды, і пра гады ваеннага ліхалецця, калі І. Шамякін служыў камсоргам дывізіёна. Удзельнікам мерапрыемства была прапанавана прэзентацыя ”Таленавіты сын народа“, з якой яны даведаліся пра першы раман Івана Шамякіна ”Глыбокая плынь“, пра раманы ”Трывожнае шчасце“, ”Злая зорка“, ”Сэрца на далоні“ і іншыя творы аўтара. Цікавасць выклікала  выстава ”Чытаючы Івана Шамякіна“, на якой былі прадстаўлены кнігі з творчай спадчыны пісьменніка.

У філіяле ”Прудніцкая сельская бібліятэка“ прайшоў відэаагляд  ”Чалавек вялікай душы і таленту“. Бібліятэкар зрабіла акцэнт на тым, што Іван Шамякін – гэта не толькі аўтар шматлікіх раманаў , але і чалавек, які зразумеў дух свайго часу, адлюстраваўшы яго ў шматлікіх творах. Дзеці звярнулі ўвагу на раманы, аповесці і апавяданні І. Шамякіна рознай тэматыкі: аб Вялікай Айчыннай вайне, жыцці калгаснікаў і сельскай інтэлігенцыі, пра каханне і любоў да жыцця. Гэта творы ”Першы генерал“, ”Зеніт“, ”У добры час“, ”Слаўся, Марыя!“ і іншыя, якія дапамагаюць людзям у іх роздуме над жыццём, прызначэннем чалавека, сэнсам яго існавання.                

Госці ўсіх бібліятэчных мерапрыемстваў мелі магчымасць не толькі пазнаёміцца з творчасцю І. Шамякіна, але і ўзяць з сабой кнігі, якія ім спадабаліся.

1
2