21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы – свята, якое нагадвае кожнаму з нас, што без роднай мовы немагчыма адчуваць сябе часткай свайго народу.

Да гэтай даты ў бібліятэках раёна быў прымеркаваны шэраг  мерапрыемстваў: літаратурны турнір ”Пагавары са мной на мове роднай“, падарожжа па старонках беларускіх кніг ”Гучы, родная мова!“, конкурсна-гульнявая праграма ”Пагуляем у роднае слова“, вусны часопіс ”Сэрцам роднага слова краніся“ і іншыя. Бібліятэкары арганізавалі віктарыны, турніры, брэйн-рынгі, гульні, якія завяршылі Тыдзень роднай мовы.

Удзельнікі мерапрыемстваў чыталі мастацкія творы, разгадвалі загадкі, выконвалі розныя заданні, адказвалі на пытанні ў конкурсах і віктарынах.

21 лютага прайшла акцыя ”Размаўляй са мной па-беларуску“. На працягу дня ў бібліятэках гучала толькі родная мова,  чытачы знаёміліся з літаратурай беларускіх аўтараў і з ахвотай бралі новыя кнігі.

Ва ўсіх бібліятэках былі аформлены тэматычныя выставы.

1
2
3
4
5
6
7