Каханне… Вечная таямніца, Божы дар, цуд. Мы паўтараем імёны тых, хто з’яўляецца сімвалам кахання для ўсяго свету: Дантэ і Беатрычэ, Петрарка і Лаура… У адзін шэраг з імі можна паставіць імёны Максіма Гарэцкага і Леанілы Чарняўскай. Гісторыі іх жыцця і творчасці, знаёмства і кахання было прысвечана мерапрыемства “Мелодыя кахання на два галасы: Максім Гарэцкі і Леаніла Чарняўская”, якое прайшло 30 студзеня ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы і было прымеркавана да 130-годдзя з дня нараджэння гэтых  таленавітых людзей.

Прысутныя ўспомнілі асноўныя факты з жыцця нашай вядомай зямлячкі і яе мужа, пазнаёміліся з рознабаковай творчасцю Максіма Гарэцкага і Леанілы Чарняўскай. Але самыя яркія ўражанні пакінуў аповед пра ўзаемаадносіны ў сям’і пісьменнікаў, выхаванне дзяцей і захапленні мужа і жонкі.

Душэўную атмасферу на мерапрыемстве стваралі  вершы нашых зямлячак: прысутнай  Ганны Леанідаўны Сіняковай, якія прагучалі ў выкананні аўтара, і Людмілы Салянкі.

viber_2023-11-30_12-27-46-744
viber_2023-11-30_12-28-09-643
viber_2023-11-30_12-28-45-468
viber_2023-11-30_12-30-32-803