Уладзімір Ягоўдзік – вялікі аматар і знаўца роднай прыроды, заснавальнік унікальнай серыі ”Скарбы Радзімы“, прысвечанай помнікам прыроды, птушкам і звярам беларускіх лясоў, рэкам і  азёрам  нашай Бацькаўшчыны. З вялікай павагай пісьменнік адносіцца да ўсяго жывога і заклікае да гэтага сваіх чытачоў. Не менш цікавымі з’яўляюцца творы аўтара пра гістарычнае мінулае Беларусі, а таксама казкі і апавяданні, аповесці і мініяцюры, апрацоўкі легенд і паданняў.

У рамках агульнанацыянальнага праекта ”Кожная пятніца – роднае, сваё!“ да 70-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага празаіка, драматурга, публіцыста Уладзіміра Ягоўдзіка ў бібліятэках раёна праведзены шэраг мерапрыемстваў.

Віртуальная экскурсія ”Падарожжа з Ягоўдзікам“ чакала чытачоў у Прудніцкай сельскай бібліятэцы. Падарожжа складалася з чатырох станцый. На першай бібліятэкар пазнаёміла з біяграфіяй пісьменніка. Другая станцыя пад назвай ”Па старонках творчасці Уладзіміра Ягоўдзіка“ распавядала пра кнігу казак ”Сонейка, свяці“ і кнігу ”Заклятыя скарбы“, у якой Уладзімір Іванавіч па-майстэрску пераказаў для дзяцей беларускія паданні і легенды. Юныя чытачы даведаліся пра экалагічны часопіс ”Лесавік“, кнігу ”Аповесць пра князёўну Рагнеду“, дзе чырвонай ніткай праходзіць тэма гісторыі роднай зямлі. Ішла размова і аб драматургічнай дзейнасці У. Ягоўдзіка: яго п’есы ставіліся ў тэатрах краіны, на беларускім радыё і тэлебачанні. На станцыі ”Загадкавай“ школьнікі прадэманстравалі кемлівасць і эрудыцыю. А на апошняй станцыі ”Свет дзівос“ знайшлі кнігу па апісанні. Напрыканцы дзецям было прапанавана ўзяць кнігу, якая спадабалася, дадому і пачытаць.

У Бягомльскай гарпасялковай бібліятэцы імя П. Панчанкі дзеці падчас літаратурнай гульні ”Дзіўнае побач“ успомнілі факты, якія Уладзімір Ягоўдзік раскрывае ў сваіх творах аб прыродзе, прынялі актыўны ўдзел у гучных чытаннях яго апавяданнняў, адказалі на пытанні бібліятэкара. А кніжная выстава ”Чароўны свет кніг Уладзіміра Іванавіча Ягоўдзіка“ пазнаёміла з самымі цікавымі творамі аўтара.

 Да юбілею пісьменнніка ў Порплішчанскай сельскай бібліятэцы была прымеркавана літаратурная старонка ”Як цікава ўсё на свеце з кнігамі Ягоўдзіка ўсім дзецям“. Бібліятэкар расказала пра жыццё і творчасць аўтара. Юныя чытачы даведаліся, дзе жыве бабёр, каго называюць ”санітарам лесу“, след  якой жывёлы падобны да чалавечага, чаму зніклі маманты і іншае. Прэзентацыя пазнаёміла дзяцей з кнігамі, якія дапамагаюць  убачыць прыгажосць нашай прыроды,  пранікнуць у яе чароўны свет. Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі актыўны ўдзел у віктарыне. Бібліятэкар правяла агляд кніжнай выставы ”Скарбы прыроды Уладзіміра Ягоўдзіка“. Мерапрыемства прайшло цікава і займальна.

1
2
3
4
5
6
7
8