Беларуская мова мае багатыя гістарычныя карані і папаўняецца новымі словамі і выразамі. Наша мова служыць крыніцай нацыянальнай ідэнтычнасці і культурных традыцый. Аднак нельга забываць, што захаванне роднай мовы патрабуе пастаянных намаганняў і ўвагі. Усе мы павінны прыкладаць высілкі да таго, каб беларуская мова заставалася жывой і развівалася.

13 сакавіка ў Бярозкаўскай сельскай бібліятэцы-клубе ў рамках агульнанацыянальнага праекта ”Кожная пятніца – роднае, сваё!“ прайшла інтэлектуальна-забаўляльная праграма ”Жывая спадчына“. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй узнікнення Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. У праграме гучалі вершы Ю. Свіркі ”Беларусь“, П. Броўкі ”Калі ласка“ і другія. Удзельнікі актыўна адгадвалі беларускія загадкі-жарты, гулялі ў гульні ”Перакладчык“ і ”Падбор рыфмы“, спаборнічалі ў конкурсе ”Адгадай песню“. А таксама прынялі ўдзел ў майстар-класе па вырабу лялькі-матанкі. А напрыканцы мерапрыемства разам праспявалі песню ”Сёння ў нашай хаце свята“ і пачаставаліся гарбатай з беларускімі прысмакамі.

1
2
3
4
5
6
7