Slide 1
Image is not available
Докшицкая централизованная библиотечная система

Анонс

Сардэчна запрашаем У БІБЛІЯТЭКУ І
шчаслівага падарожжа ў СВЕТ КНІГ!

Мы рады вітаць Вас на афіцыйным сайце дзяржаўнай установы культуры "Докшыцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма"!

Кожная старонка, кожны раздзел сайта раскажа Вам пра тое, чым жывуць бібліятэкі нашай сістэмы. Навіны, афіша запланаваных і справаздача аб праведзеных мерапрыемствах, навінкі літаратуры, якая папоўніла фонды бібліятэк, пералік паслуг, якія аказваюцца насельніцтву, – вось далёка не поўны спіс рубрык, даступных кожнаму карыстальніку нашага сайта.

Карысную інфармацыю знойдуць для сябе і супрацоўнікі бібліятэк. Метадычныя рэкамендацыі, сцэнарныя матэрыялы, каляндар знамянальных і памятных дат – гэтыя і іншыя раздзелы сайта дапамогуць бібліятэкарам разабрацца ва ўсіх тонкасцях і нюансах іх паўсядзённай працы.

Ствараючы наш сайт, мы пераследвалі адну, самую галоўную мэту. Нам хацелася паказаць, што бібліятэкі даўно перасталі быць установамі, у якіх можна было толькі абмяняць прачытаныя кнігі. Цяпер гэта ўстановы культуры, жыццё якіх напоўнена яркімі цікавымі падзеямі і сустрэчамі. І калі, пакідаючы нашу віртуальную старонку, у Вас з'явілася жаданне наведаць адну з бібліятэк Докшыцкага раёна, мы можам лічыць, што гэтая мэта дасягнута. Бо, як сказаў П. Буаст, “ёсць толькі адзін сапраўды сапраўдны скарб – гэта бібліятэка”.

Последние новости

Image