Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Порплішчанскай сельскай бібліятэцы прайшоў гісторыка-патрыятычны ўрок ”Ёсць у гісторыі нашай старонкі“. Мерапрыемства напраўлена на выхаванне патрыятызму, адказных адносін да міру на Зямлі. Падчас урока бібліятэкар расказала пра асноўныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, якія разгортваліся на тэрыторыі Докшыцкага раёна і Порплішчанскага краю. На мерапрыемстве дзеці з дапамогай прэзентацыі пазнаёміліся з героямі-землякамі, якія былі ўдзельнікамі ваенных падзей і іх успамінамі пра трагічныя старонкі вайны.