Інтэрактыўная пляцоўка “Беларусь. Незабыўныя дні вызвалення”  ладзілася на пасялковым  свяце  прысвечаным  Дню Незалежнасці  Рэспублікі Беларусь  і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Для наведвальнікаў свята на  пляцоўцы, якую арганізавала Бягомльская гарпасялковая бібліятэка імя П.Панчанка, прапанавалі некалькі заданняў, аб’яднаных адной тэмай. Спачатку трэба было атрымаць перамогу ў “танкавым баі” у шашкі, затым знайсці на карце дату вызвалення пэўнага горада, скласці пазл з фотаздымка і стаць удзельнікам інтэрактыва “Прачытай. Даведайся. Запомні” ля кніжнай выставы. За выконванне кожнага задання ўдзельнікі атрымоўвалі салодкі  прыз, за праходжанне ўсяго квэста – кніга “Памяць. Докшыцкі раён”.

aCIbw4E_fiM
fQSMwJxnA7g
gqr71b8DeJY
IAJKRgwq3Qo
u39Ry5BWS9w
ZNem2T8ZL3c