Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Порплішчанскай сельскай бібліятэцы быў праведзены ўрок патрыятызму “Па дарогах вайны ішлі мае землякі”.

Шлях да Перамогі нашых землякоў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны – быў нялёгкім. Зараз няма гэтых людзей сярод жывых, але яны, іх голас і ўспаміны жывуць у нашай памяці. Мерапрыемства пачалося каля помніка аднавяскоўцам, якія загінулі ў час вайны.  Кожны з удзельнікаў прачытаў на помніку імёны тых, хто не вярнуўся дадому. Памяць пра іх ушанавалі хвілінай маўчання.

Другая частка ўрока адбылася ў бібліятэцы, дзе прысутным была прапанавана прэзентацыя “Па дарогах вайны ішлі мае землякі”, у ходзе якой дзеці яшчэ раз узгадалі імёны землякоў-ветэранаў і пазнаёміліся з  іх успамінамі пра вогненныя гады. На жаль, нікога з тых, хто перажыў ваеннае ліхалецце, няма ўжо сярод нас, але памяць пра іх подзвігі будзе ў нашых сэрцах заўсёды.

1
2
3