21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Нам, беларусам,  у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. Роднае слова – люстэрка культуры народа,  яго духоўнае аблічча.

У бібліятэках раёна з гэтай нагоды ладзіўся Тыдзень роднай мовы. У некаторых бібліятэках работнікі вялі абслугоўванне чытачоў у  нацыянальных касцюмах. (Фотаздымак 1. Бягомльская гарпасялковая бібліятэка  ). Дыялог з чытачамі вёўся на беларускай мове. У рамках Тыдня  прайшло шэраг мерапрыемстваў. Асабліва насычаным на іх быў дзень 21 лютага, Дзень роднай мовы.  У дзіцячай раённай бібліятэцы гэта быў дзень беларускай кнігі “Вандроўка па чароўнай краіне казак”. У сапраднае свята ўжо каторы  выліваецца гэты дзень у Валкалацкай сельскай бібліятэцы   і Гарадзішчанскай бібліятэцы-клубе. У Валкалацкай базавай школе ладзілася гульня-спаборніцтва “Марское падарожжа па мовазнавіі”. Аналагічнае мерапрыемства прайшло ў Крулеўшчынская сельскай бібліятэцы. Яшчэ тут прайшла акцыя “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску. (Фотаздымак 2. Крулеўшчынская сельская бібліятэка).  Бібліятэкары Бягомльскай гарпасялковай бібліятэкі правялі літаратурную гульню-віктарыну “Любім і ведаем родную беларускую мову”. Літаратурны брэйн-рынг “У мове роднай – роднае карэнне” падрыхтавала і правяла ў сярэдняй школе бібліятэкар Порплішчанскай сельскай бібліятэкі. У Параф’янаўскай сельскай бібліятэцы адбылася гадзіна паэзіі “Родная мова – крыніца празрыстая”.

Работнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі ў кінаканцэртнай зале “Іскра” з гэтай нагоды ладзілі святочную імпрэзу “Каб бацькоўская мова непаўторнаю кветкай цвіла”. На мерапрыемства сабраліся прыхільнікі роднай мовы, хараство якой гучала як са сцэны, так і ў зале. На працягу гадзіны  гучалі  вобразныя, напеўныя радкі вершаў Максіма Танка, Уладзіміра Дубоўкі, Ігара Пракаповіча, якія дапаўнялі пяшчотныя, пранікнёныя беларускія мелодыі.

З новымі сваімі творамі, прасякнутымі любоўю да роднай старонкі пазнаёмілі ўдзельнікі літаратурнага аб’яднання “Крыніцы”, якое працуе пры рэдакцыі газеты “Родныя вытокі”  Ірыны Сясіцкая, Ганна Сінякова, Зоя Церах, Галіна Дземянкова, Ніна Мілюкова.