Да сусветнага дня Зямлі ў Порплішчанскай сельскай бібліятэкай праведзена экалагічная трыбуна “Мусор. NET”. На мерапрыемстве ішла размова пра вельмі важную экалагічную праблему сучаснасці – гэта праблема смецця. Удзельнікі спачатку здзейснілі віртуальную вандроўку “Старонкі гісторыі”, на якой пазнаёміліся, як у далёкім мінулым у розных краінах вырашалі праблемы са смеццем. Затым дзецям для абмеркавання былі прапанаваны экалагічныя пытанні, гульнявыя сітуацыі па дадзенай тэме, дзеці выконвалі заданні,адказвалі на пытанні віктарыны.