Ва ўсіх бібліятэках прайшлі мерапрыемствы з нагоды 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, якія ладзіліся на працягу тыдня “Песняру зямлі пад белымі крыламі – прысвячаецца!” і прапагандавалі яго творчасць.
Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч – беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, класік беларускай літаратуры. Першы беларускі пісьменнік, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыву.
Творчасць Уладзіміра Караткевіча вызначаецца рамантычнай скіраванасцю, высокай мастацкай культурай, патрыятычным пафасам і гуманістычным гучаннем. Пісьменнік істотна ўзбагаціў беларускую літаратуру ў тэматычных і жанравых адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным і філасофскім зместам. Найбольш вядомыя такія творы аўтара, як аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Сівая легенда”, раманы “Каласы пад сярпом тваім”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Чорны замак Альшанскі”, нарыс “ Зямля пад белымі крыламі”.