Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд ЮНЕСКА абвясціў дзень роднай мовы – каб хоць у такі дзень на роднай мове загаварылі, пра яе ўспомнілі.

Кожны год бібліятэкі раёна прымаюць актыўны ўдзел у святкаванні Міжнароднага дня роднай мовы. З гэтай нагоды ладзіўся “Тыдзень беларускай мовы”, у рамках якога прайшлло шэраг мерапрыемстваў. У раеннай бібліятэцы прайшла паэтычная вечарына “Роднай мовы пералівы”, на якую былі запрошаны аматары беларускай мовы. У ходзе мерапрыемства вядучыя пазнаёмілі ўдзельнікаў з гісторыяй свята. Госцем вечарыны была мясцовая паэтка Ірына Сясіцкая, уздельніца літаратурнага аб’яднання “Крыніца”, якое працуе пры раённай газеце “Родныя вытокі”. У чытальнай зале чытачам была прапанавана гукавая выстава “Паклон табе, слова беларускае”, інфармацыйны агляд твораў беларускіх аўтараў “Мова наша родная”.

Дзіцячая бібліятэка шмат карыснай інфармацыі размесціла ў сацыяльнай сетцы ў групе “ВКонтакте” “Докшицкая детская библиотека”. “Гучы родная мова”, пад такой назвай прайшла гульня “Што? Дзе? Калі?” у Бягомльскай гарпасялковай бібліятэцы. Крулеўшчынская біліятэка запрасіла вучняў школы на конкурсную праграму “Знаўцы роднай мовы”, у Порплішчанскай сельскай бібліятэцы прайшоў інтэлект-паядынак “Калі ласка, запрашаем – мову нашу вывучаем”, брэйн-рынг “Вандроўка ў родную мову” – у Янкоўскай сельскай бібліяэцы, “З роднай моваю на “ТЫ” – турнір знаўцаў роднай мовы ў Сітцаўскай сельскай бібліятэцы і Бярозкаўскай сельскай бібліятэцы-клубе.

У Крыпульскай сельскай бібліятэцы да Міжнароднага дня роднай мовы прайшла гадзіна роднай мовы “Размаўляем і чытаем па-беларуску”. Для раскрыцця шматграннасці роднай беларускай мовы бібліятэкар пачаў мерапрыемства словамі Максіма Танка “З легендаў і казак былых пакаленняў...”. Раздзяліўшыся на дзве каманды дзеці прынялі ўдзел у турніры знаўцаў беларускай мовы, які складаўся з наступных заданняў: “Конкурс паэтаў”, “Знаўцы”, “Перакладчыкі”, “Эрудыты-мовазнаўцы” і іншых. Закончылася мерапрыемства радкамі з твора Віктара Шведа “10 запаведзяў” “Мову родную беражы...”. Чытачам Валкалацкай сельскай бібліятэкі была прапанавана конкурсна-гульнёвая праграма “Вобразная, вольная, пявучая..”. На мерапрыемстве гучалi цудоўныя вершы М.Пазнякова i I.Пракаповiча. Свае веды прадэманстравалi дзве команды – “Слова” i “Сказ”. Iм былi прапанаваныя цiкавыя конкурсы – “Эрудыт”, “Адным словам”, “Усявед”, “Веру – не веру” i iншыя. Конкурсы беларускіх загадак, прыказак і прымавак, перакладу на беларускую мову, агляд навінак літаратуры пад агульнай назвай “Мова – скарб народа” былі прымеркаваны да Дня роднай мовы ў Заборцаўскай сельскай бібліятэцы. Прудніцкая сельская бібліятэка сумесна з сельскім домам культуры ладзілі забаўляльную праграму “Вандроўка ў родную мову”. Удзельнікі праграмы пазнаёміліся з гісторыяй свята, чыталі вершы аб прыгажосці і мілагучнасці беларускай мовы, удзельнічалі у гульні “Цудоўныя беларускія словы”.

Прапаганда беларускай мовы, літаратуры і культуры адзін з прыярытэтных накірункаў у рабоце бібліятэк, таму 21 лютага, менавіта ў Міжнародны дзень роднай мовы, усе бібліятэкі прынялі ўдзел у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”. Сэнс акцыі заключаўся ў тым, што з усімі, хто завітаў у гэты дзень у бібліятэку, размова вялася на беларускай мове.

1
14.1
17.1
17.2
18.1
2.1
2
25.3
29.1
29.2
3
37.2
41.2
46.1
46.2
46.3