Бягомльская гарпасялковая бібліятэка імя Пімена Панчанкі па выніках работы за 2020 год – лаўрэат прэміі Віцебскага аблвыканкама ў намінацыі “Лепшая сельская бібліятэка”. За высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва ўстанове прысуджана прэмія ў памеры 30 базавых велічынь. Бібліятэка з’яўляецца інфармацыйна-адукацыйным і культурным цэнтрам для насельніцтва гарадскога пасёлка Бягомль. Загадчык бібліятэкі Батура Вольга Міхайлаўна мае вышэйшую спецыяльную адукацыю, у сферы культуры працуе амаль 27 гадоў, 9 з іх на пасадзе загадчыка. Вольга Міхайлаўна бібліятэкар у другім калене. Бібліятэчнай справе прысвяціла 47 год свайго жыцця яе маці, Надзея Сяргееўна Піменава.
Бягомльская гарпасялковая бібліятэка актыўна ўдзельнічае ў шматлікіх Міжнародных конкурсах і праектах, пра што сведчаць больш за 30 дыпломаў і сертыфікатаў, атрыманых у 2020 годзе бібліятэкай і яе чытачамі.
У 2020 годзе за актыўную прапаганду кнігі, чытання, творчы падыход у арганізацыі абслугоўвання чытачоў калектыў бібліятэкі ўзнагароджаны Граматай аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Докшыцкага райвыканкама.