У Бягомльскай гарпасялковай бібліятэцы прайўла літаратуразнаўчая гульня “Два волаты беларускай літаратуры” , якая была прысвечана юбілею Івана Шамякіна і Івана Мележа. Дзве каманды ўдзельнікаў “Мележанцы” і “Шамякінцы” успомнілі факты з творчай біяграфіі пісьменнікаў, за правільны адказ атрымлівалі жэтоны ў выглядзе кветак, за пытанні па Шамякіну – рамонкі, за пытанні па Мележу – васількі. У выніку, склалі вянок ведаў у гонар двух волатаў і атрымалі заслужаныя ўзнагароды, дыпломы за актыўнасць у гульні.

17
2
22
23
24
5
6
7