21 верасня на базе ўстаноў Бешанковіцкага раёна адбыўся метадычны дзень па выніках абласнога праекта па арганізацыі форм работы нестацыянарнага абслугоўвання сельскага насельніцтва ўстаноў культуры клубнага тыпу і бібліятэк ”Бібліяаўтаклубны дэсант“, прысвечанага Году гістарычнай памяці і Дню народнага адзінства. У мерапрыемстве прынялі ўдзел сектар нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва (Аўтаклуб) Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці Докшыцкага раёна, бібліёбус аддзела абслугоўвання і інфармацыі Докшыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі, майстар па саломяпляценню Докшыцкага раённага Дома рамёстваў Таццяна Іванаўна Марціновіч. З прэзентацыяй работы па праекту выступіла загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Наталля Паўлаўна Цэлічына.
У рамках мерапрыемства была аформлена тэматычная выстава ”Саламяныя скарбы Докшыччыны“.