У рамках сумеснага праекта ўстаноў культуры па формах нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва ”Навстречу новым возможностям“ у вёсках Осава, Юхнаўка, Камайск  Докшыцкая цэнтральная раённая бібліятэка арганізавала літаратурную гасцёўню ”Паэты не нараджаюцца выпадкова“, якая прымеркавана да тыдня роднай мовы.

Вядучая мерапрыемства расказала жыхарам вёсак пра беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў 2025 года. Больш падрабязна чытачы вёсак пазнаёміліся з лютаўскімі юбілярамі. Гэта Іван Навуменка і Рыгор Барадулін. Гучалі вершы пісьменнікаў, цікавыя факты з іх жыцця.

Прыцягвала ўвагу прысутных выстава кніг пісьменнікаў-юбіляраў.

Работнікі сектара  нестацыянарнага абслугоўвання (Аўтаклуб) парадавалі жыхароў вёсак музычным віншаваннем.

1
2
3
4
5