Мэта праграмы:
вывучэнне, захаванне і прапаганда беларускай нацыянальнайспадчыны;
выхаванне нацыянальнай самасвядомасці ( асабліва ў дзяцей, падлеткаў і моладзі), павагі і гонару за гістарычную і культурную спадчынукраіны, развіццё ў іх інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу;
адраджэнне лепшых культурных традыцьй, фарміраванне ў чытачоў пачуцця нацыянальнай самасвядомасці;
інфармацыйна-бібліяграфічнае забеспячэнне па пытаннях нацыянальнай культуры.
Праграма складаецца з двух раздзелаў:
- “Да сваіх берагоў, да вытокаў”.
Мэты і задачы: адраджэнне і захаванне беларускай нацыянальнай спадчыны, аднаўленне традыцый, вывучэнне гісторыі роднага краю і выхаванне ў чытачоў любові да сваёй зямлі, гісторыі і мовы свайго народа.
- “І застанецца толькі вечнасць”
Мэты і задачы: папулярызацыя лепшых твораў беларускай мастацкай літаратуры, знаёмства з творчасцю пісьменнікаў- юбіляраў.