Малевіч, Я. ”Калі прафесія – свята“ / Яўгенія Малевіч // Родныя вытокі. – 2024. – 16 кастрычніка. – С. 4.

У ККЗ ”Іскра“ адбылося ўрачыстае мерапрыемства з нагоды Дня работнікаў культуры. Падзякай райвыканкама адзначана бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі Валянціна Хілько. Ганаровай граматай упраўлення культуры аблвыканкама адзначана бібліятэкар Парплішчанскай сельскай бібліятэкі Святлана Атрахімовіч. Граматамі аддзела культуры райвыканкама ўзнагароджаны бібліятэкар Параф’янаўскай сельскай бібліятэкі Людміла Кучыц, бібліятэкар Сітцаўскай сельскай бібліятэкі Наталля Літвінава.