Круковіч, Н. Нясуць святло мастацтва / Ніна Круковіч // Родныя вытокі. – 2025. – 15 кастрычніка. – С. 4.

У ККЗ ”Іскра“ ўшанавалі работнікаў і творчых асоб, якія ўзбагачваюць жыццё раёна яркімі пазітыўнымі эмоцыямі. Урачыстасць была прымеркавана да прафесійнага свята.

Ганаровай граматай упраўлення культуры аблвыканкама ўзнагароджана загадчык аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы цэнтральнай раённай бібліятэкі Алена Капытка, граматамі аддзела культуры райвыканкама – бібліятэкар аддзела фарміравання бібліятэчнага фонду цэнтральнай раённай бібліятэкі Тамара Казлёнак і бібліятэкар Гарадзішчанскай сельскай бібліятэкі-клуба Таццяна Іваноўская. Уладальнікам шматгадовай прэміі ”Іскра“ ў намінацыі ”Мудрае. Добрае. Вечнае“ стала Алена Чучман, бібліятэкар Бягомльскай гарпасялковай бібліятэкі імя Пімена Панчанкі.