У ККЗ ”Іскра“ адбылося пашыранае паседжанне савета аддзела культуры райвыканкама.
На мерапрыемстве была засяроджана ўвага на рабоце такіх устаноў культуры, як Бягомльская ДШМ, Бягомльскі музей народнай славы, Парплішчанская сельская бібліятэка, Докшыцкая дзіцячая бібліятэка і Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці, кіраўнікі якіх выступілі з дакладамі.
Завяршылася мерапрыемства ўзнагароджваннем лепшых работнікаў культуры Докшыцкага раёна па выніках 2024 года, сярод якіх і работнікі бібліятэк.