Малевіч, Я. Яблычны Спас не пройдзе без нас / Яўгенія Малевіч // Родныя вытокі. – 2025. – 23 жніўня. – С. 4.
Брэндавае свята аграгарадка Порплішча ”Яблычны Спас“ традыцыйна ладзіцца напярэдадні праваслаўнага свята Праабражэння Гасподняга. Вось і сёлета на пляцоўцы каля мясцовага Дома культуры яно сабрала не толькі тых, хто нарадзіўся ў гэтай старонцы, але і шматлікіх гасцей.
У межах свята адбыўся раённы творчы конкурс ”Яблычны вернісаж“, удзельнікі якога прадставілі кандытарскія і кулінарныя вырабы, а таксама творы выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У намінацыі ”Яблычны баль“ першае месца ў Парплішчанскай СШ, другое – у Крулеўшчынскага ЦКіВЧ і Крулеўшчынскай сельскай бібліятэкі, трэцяе занялі Сітцаўскі СДК і Сітцаўская сельская бібліятэка. У намінацыі ”Яблычнае дзіва“ перамаглі Парплішчанскі СДК і Парплішчанская сельская бібліятэка.























