Малевіч, Я. За новымі эмоцыямі – на экскурсію / Яўгенія Малевіч // Родныя вытокі. – 2025. – 21 чэрвеня. – С. 5.

У Беларусі працягваецца месяц гісторыка-культурнага турызму. У яго межах арганізоўваюцца мерапрыемствы, падчас якіх можна пазнаёміцца з унікальнымі гістарычнымі, архітэктурнымі, прыроднымі і культурнымі славутасцямі краіны.

З пачатку месяца спецыялістамі турыстычнага інфармацыйнага цэнтра ініцыявана некалькі тэматычных экскурсій.

Докшыцкая дзіцячая бібліятэка арганізавала экскурсію, падчас якой можна было даведацца шмат цікавага пра дзейнасць установы культуры і самім паспрабаваць сябе ў ролі бібліятэкара.