Несцяронак, А. Свята ў Валкалатах – клас! Сапраўдны клас! / Алена Несцяронак // Родныя вытокі. – 2025. – 30 ліпеня. – С. 6.

Трэці раз сабраліся валкалатцы і іх госці на Свята агурка.

Ад разнастайнасці і прыгажосці агурочных кулінарных вырабаў, якімі частавалі работнікі Валкалацкай бальніцы сястрынскага догляду, ТЦСАН, ДП ”АграСітцы“, Валкалацкай і Гарадзішчанскай сельскіх бібліятэк, сельвыканкама і паштовага аддзялення сувязі, стракацела ў вачах і захоплівала дух. Нялёгка было журы выбраць лепшых. Сярод пераможцаў – бібліятэкары.