Несцяронак, А. У ”Кацюшы“ - юбілей / Алена Несцяронак // Родныя вытокі. – 2025. – 3 верасня. – С. 6.

Удзельнікі клуба ”Кацюша“ аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН адзначылі яго 20-годдзе.

На святочнае мерапрыемства, што ладзілася ў гарадскім Цэнтры культуры, завіталі намеснік дырэктара ТЦСАН Алёна Таляронак, клірык прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы іерэй Павел Іоська, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі Наталля Цэлічына, загадчык аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Таццяна Баравікова.

Ствараць святочную атмасферу дапамагалі салістка эстраднай студыі ”Калейдаскоп“ Ганна Кавальчук і вакальная група ”Спявай, душа!“. Вельмі кранальны сюрпрыз падрыхтавалі для юбіляраў работнікі раённай бібліятэкі.