Падбярэзкая, Т. У свята смак бярозавіку / Таццяна Падбярэзкая // Родныя вытокі. – 2025. – 21 мая. – С. 7.
У аграгарадку Бярозкі прайшло брэндавае свята ”Бярозавы сок – здароўя глыток“. Мерапрыемства, якое сабрала шмат гасцей, было багатым на разнастайныя гульні і конкурсы, песні і танцы.
У конкурсе мастацкай творчасці ”Бярозкі дзіўнае святло“ , які праходзіў у трох намінацыях, у намінацы ”Чароўная бяроза“ (архітэктурныя формы памерам менш за 50 сантыметраў) першае месца ў бібліятэкара Тумілавіцкай сельскай бібліятэкі-клуба Алены Сыс. Другое – у Барсукоўскай сельскай бібліятэкі.























