Сташэвіч, Н. Усе дарогі вядуць у Бягомль / Наталля Сташэвіч // Родныя вытокі. – 2025. – 27 жніўня. – С. 1, 5.
Адметнасцю святкавання сёлетняга дня гарадскога пасёлка Бягомль стала адкрыццё Алеі Славы каля брацкай магілы ў цэнтры мястэчка. Затым святочная калона рушыла да плошчы каля ГЦК, менавіта там адбылося асвячэнне і адкрыццё Алеі Славы. Потым усе прысутныя скіравалі да тэматычных пляцовак, дзе калектывы арганізацый сельсавета прадстаўлялі сваю прадукцыю, паслугі, прэзентавалі захапленні. Вельмі цікавы квест на веданне назваў вуліц, прозвішчаў жыхароў і іншыя цікавыя тэмы падрыхтавалі мясцовыя бібліятэкары.






















