ISBN: 978-985-34-0526-2 Страниц: 64

Багата ілюстраванае навукова-папулярнае выданне знаёміць чытачоў з жыццёвым шляхам і дзейнасцю выбітных беларускіх жанчын, чые ўчынкі і дасягненні значна апярэдзілі сваю эпоху.

Кніга змяшчае падрабязныя біяграфіі трох знакавых постацяў нашай гісторыі: Еўфрасіння Полацкая – полацкая князёўна, асветніца і першая жанчына-святая на беларускіх землях, якая стала духоўным сімвалам народа. Саламея Русецкая – першая ў гісторыі Беларусі жанчына-лекар, таленавітая вандроўніца і пісьменніца, якая была прыдворным доктарам у манархаў Асманскай і Расійскай імперый. Францішка Уршуля Радзівіл – першая ў Рэчы Паспалітай жанчына-драматург і паэтэса, заснавальніца знакамітага прыгоннага тэатра ў Нясвіжы.

Кніга адрасавана вучням сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, іх бацькам, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.

Кашавар, Д.В. Беларускія жанчыны, якія апярэдзілі час [Тэкст] : для дзяцей сярэд. і стар. шк. узросту / Дзмітрый Кашавар. - 2-е выд. дапоўненае і перапрацаванае. - Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2026

Предлагают: Докшицкая Детская, Бегомльская горпоселковая, Парафьяновская, Ситцевская, Порплищенская, Барсуковская, Крулевщинская, Берёзковская библиотека-клуб