ISBN: 978-985-02-2277-0, Страниц: 247

Героі апавяданняў пісьменніцы Людмілы Лазуты — нашы сучаснікі розных пакаленняў. І калі ветэраны, фізічна і духоўна загартаваныя ў складаным, а то і жорсткім змаганні за лёс Айчыны, даўно знайшлі сваё месца ў грамадстве, то моладзь аказваецца часам на раздарожжы. І тады прадстаўнікі старэйшага пакалення — бацькі, суседзі, проста незнаёмыя людзі — прыходзяць ім на дапамогу. Цікавыя і такія розныя лёсы герояў, цікавыя падзеі іх жыцця, цікавыя іхнія паўсядзённыя клопаты выклікаюць чытача на роздум аб сваім асабістым месцы сярод людзей.

Лазута, Л.П. Запавет бацькоў [Тэкст] : апавяданні / Людміла Лазута ; мастак Таццяна Савік. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2025 (Центральная районная библиотека, Бегомльская горпоселковая библиотека)