Яцкевіч, Н. А. Трасцянец. Трагедыя народаў Еўропы [Тэкст] = Тростенец. Трагедия народов Европы = Trastsianets. The tragedy of the peoples of Europe / Н. А. Яцкевіч, М. Г. Нікіцін ; фота А. П. Дрыбаса ; Мемарыяльны комплекс «Трасцянец». – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2018. – 127 с. : іл. – (Хвіліна маўчання…).
Кніга прысвечана трагічным падзеям, якія адбываліся ў 1941—1944 гадах каля былой вёскі Малы Трасцянец Мінскага раёна. Тут існавала найбуйнейшая на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі СССР нацысцкая «фабрыка смерці» Трасцянец – адно з 8 найбуйнейшых у Еўропе месцаў масавага знішчэння людзей. Яе ахвярамі сталі 206,5 тысячы мірных жыхароў Савецкага Саюза, Германіі, Аўстрыі, Чэхіі, іншых краін, а таксама ваеннапалонных. Помнікам ім стаў велічны Трасцянецкі мемарыял, дзве чаргі якога былі ўрачыста адкрыты ў 2015 і 2018 гадах.