Да 105-годдзя абвяшчэння БССР сярод бібліятэк раёна праходзіў анлайн-конкурс чытальнікаў ”Беларусь – мая песня“.

Пры падвядзенні вынікаў ацэньваліся:

  • выразнасць і артэстычнасць чытання;
  • эмацыянальнае ўздзеянне;
  • творчы падыход да стварэння відэароліка;
  • прымяненне музычнага суправаджэння і сродкаў мультымедыя.

Вынікі падводзіліся ў двух узроставых катэгорыях: сярод дзяцей і сярод дарослых.

У дарослай узроставай катэгорыі:

першае месца прысуджана Гарадзішчанскай сельскай бібліятэцы-клубу  (https://youtu.be/ElfR5fPdmqk);

другое – Порплішчанскай сельскай бібліятэцы (https://youtu.be/fckyQWqNLMY);

трэцяе месца ў Барсукоўскай сельскай бібліятэкі (https://youtu.be/c3Ire3uxNdM).

У дзіцячай узроставай катэгорыі:

першае месца прысуджана Гняздзілаўскай сельскай бібліятэцы (https://youtu.be/R9VN1Ec3l5c);

 другое – Янкаўскай сельскай бібліятэцы (https://youtube.com/shorts/4X0PxWsf0ZI?feature=share);

трэцяе – Тумілавіцкай сельскай бібліятэцы-клубу (https://youtu.be/oQ5od0C6sc4).

Пераможцы конкурсаў будуць узнагароджаны на мерапрыемстве, прысвечаным Дню работнікаў культуры.