Ручнікі — адзін з найбольш цікавых феноменаў традыцыйнай беларускай культуры. Для беларусаў ручнік — не проста рэч хатняга выкарыстання, але і нацыянальная каштоўнасць. Крулеўшчынская сельская бібліятэка запрасіла дзяцей на час народных традыцый ”Матчын ручнік“, дзе ветлівая Гаспадыня расказала маленькім гасцям аб стварэнні і выкарыстанні беларускага ручніка. Потым  ўдзельнікі мерапрыемства весела танчылі пад беларускую народную песню ”Ох, і сеяла Ульяніца лянок“, зматвалі на хуткасць ніткі з вераценца на клубочак .З цікавасццю слухалі дзеці аповед Гаспадынні пра значэнне вышываных сімвалаў на ручніках. Напрыканцы мерапрыемства зрабілі агляд кніг, прапанаваных на выставе ”Таямніцы беларускага ручніка“.

1
2
3
4