Да 85-годдзя заснавання Докшыцкага раёна ў Порплішчанскай сельскай бібліятэцы прайшла эрудыт-гульня ”Край свой родны абыду, скарбы розныя знайду“. Удзельнікі, падзяліўшыся на дзве каманды, адправiлiся ў падарожжа па Докшыцкім краі. Дзеці ўспомнілі старонкі  гісторыі малой радзімы, даведаліся, наколькі Докшыччына багатая на падзеі і таленты. Гульня складалася з некалькі тураў: ”Наша гісторыя“, ”Прырода роднага краю“, ”Знакамітыя землякі“, ”Гістарычныя месцы Докшыцкага краю“.

Таксама ўдзельнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з выставай літаратуры ”Край наш Докшыцкі“.

1
2
3
4