Родная мова мае вялікае значэнне для кожнай нацыі, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта. І мы, беларусы, не выключэнне. Нам у спадчыну застаўся ўнікальны скарб – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, багатая і вобразная беларуская мова. 

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Докшыцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы для вучняў 10 класа сярэдняй школы № 2 г. Докшыцы імя У.Ф. Крышталевіч прайшла гадзіна беларускай культуры ”Аб роднай мове з захапленнем і павагай“. У ходзе мерапрыемства дзве каманды спаборнічалі за званне лепшых знаўцаў беларускай мовы: складалі паведамленне пра мову, расстаўлялі націск у словах, узгадвалі значэнне слоў, якія выйшлі з агульнага карыстання, працавалі перакладчыкамі з рускай мовы на беларускую. Усе ўдзельнікі сустрэчы даказалі, што ведаюць родную мову выдатна.

1
2
3
4