21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Для большасці нацыянальнасцяў, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі, роднай з’яўляецца менавіта беларуская мова. Роднай – значыць, любімай, дарагой, самай-самай. Беларусам многія могуць пазайздросціць: у спадчыну ім засталася па-сапраўднаму унікальная мова – самая мілагучная і самая старажытная сярод славянскіх.

З мэтай папулярызацыі беларускай мовы і культуры ў цэнтральнай раённай  бібліятэцы былі падрыхтавана інфармацыйная гадзіна “Каб бацькоўская мова непаўторнаю кветкай цвіла…”,на якую былі запрошана навучэнцы 10 класа школы №2. На пачатку мерапрыемства бібліятэкары паведамілі вучням, чаму менавіта Міжнародны дзень мовы адзначаецца 21 лютага. Першым выпрабавннем стаў тэст на веданне гісторыіі беларускай мовы.  правяралі і на веданне беларускіх прымавак. Цікавым выпрабаваннем стала спроба адгадаць вядомыя творы беларускіх пісьменнікаў, дзе вучням спатрэбілася значна больш дапамогі ад працоўнікаў бібліятэцы, але і з гэтым яны добра справіліся. Некалькі выпрабаванняў былі накіраваны на веды ў тэме фразіалагізмаў і слоў, якія не так часта выкарыстоўваюцца ў паўсядзённым жыцці.  Асаблівую ўвагу наведвальнікаў бібліятэкары звярнулі на кніжную выставу “Душа народа ў творах іх жыве”, якая раскрыла юным чытачам асаблівасці беларускай мовы і яе паходжання.

Бібліятэкары імкнуліся абудзіць павагу да беларускага слова, сфарміраваць у вучняў свядомае разуменне самабытнасці і непаўторнасці беларускай мовы як адзінай і ўнікальнай з’явы на свеце.

IMG_20240220_142641
IMG_20240220_142820
IMG_20240220_143202
IMG_20240220_143935
IMG_20240220_144032
IMG_20240220_144538