17 кастрычніка Бягомльскай гарпасялковай бібліятэкай імя П.Панчанкі была арганізавана літаратурная сустрэча з дзіцячымі пісьменнікамі Уладзімірам Мазго і Ірынай Карнавухавай.
У час мерапрыемства вучні пачатковых класаў Бягомльскай сярэдняй школы імя С.С.Манковіча з вялікім задавальненнем пазнаёміліся з кнігамі пісьменнікаў, слухалі вершы ў выкананні аўтараў, адгадвалі загадкі, задавалі пытанні.
Паступова мерапрыемства перарасло ў сяброўскія, займальныя, вясёлыя зносіны.
Напрыканцы сустрэчы юныя чытачы атрымалі аўтографы і прызы ад пісьменнікаў.