У рамках праекта ”Кожная пятніца – роднае, сваё!“ у Глінскай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла літаратурная гадзіна ”Люблю цябе, Белая, Белая Русь“.
Што значыць любіць Беларусь? На гэта пытанне паспрабавалі знайсці адказ удзельнікі мерапрыемства. Ішла размова пра самае вялікае возера і самую вялікую раку. Школьнікі ўспомнілі знакамітыя запаведнікі нашай сінявокай краіны. Пазнаёміліся дзеці з імёнамі славутых землякоў, паспаборнічалі ў веданні беларускіх прыказак і прымавак, прачыталі вершы, якія пранікаюць у самае сэрца. Актыўна разгадвалі загадкі пра беларускія традыцыі і святы. У гэтым ім дапамагаў Мастак з рознакаляровымі фарбамі. Бібліятэкар правёў агляд кніжнай выставы ”Песняры роднай зямлі“. Напрыканцы мерапрыемства дзеці падзяліліся сваімі ўражаннямі, выказалі словы гонару за нашу цудоўную краіну, нашу Беларусь.

















