На працягу летніх школьных канікул у дзіцячай бібліятэцы праходзіў конкурс летняга чытання ”Кніжная ўсмешка лета“. Дзеці ўдзельнічалі ў розных мерапрыемствах, якія тут ладзіліся, спаборнічалі ў колькасці прачытаных кніг, адзначаючы іх на экране чытання. Час хутка праляцеў, настала пара развітвацца з летам і вызначыць лепшых чытачоў лета 2024 года.
28 жніўня адбылося ўрачыстае мерапрыемства падвядзення вынікаў конкурса. Напачатку яго бібліятэкар напомніла дзецям аб каштоўнасці і важнасці кнігі ў жыцці кожнага чалавека. У ходзе мерапрыемства юныя чытачы дзяліліся сваімі ўражаннямі аб летніх падарожжах разам з героямі па старонках любімых кніг. Затым адбылася цырымонія ўзнагароджання самых актыўных чытачоў. Асабліва прыемна было адзначыць у намінацыі ”Самыя юныя ўдзельнікі конкурса“ першакласнікаў, якія ўпершыню прынялі ў ім удзел. Пасля ўзнагароджання адбыўся салодкі стол і забаўляльная праграма.
Крулеўшчынская сельская бібліятэка працавала ў рамках праекта ”Девчонки и мальчишки, читайте летом книжки!“, які быў насычаны цікавымі мерапрыемствамі: конкурс лепшага чытальніка ”Дети и книги – вечное чудо!“, конкурс-сэлфі ”Мой партрэт з любімай кнігай“, конкурс малюнкаў ”Лето на кончике карандаша“, акцыя ”Летняя фішка – чытай з сябрамі кніжкі“, літаратурныя гульні, віктарыны, творчыя лабараторыі. У апошнія дні жніўня адбылося выніковае мерапрыемства ”Што чыталі гэтым летам, мы раскажам без сакрэтаў“. У яго праграме вясёлыя гульні і забавы, загадкі, узнагароды і прызы самым актыўным чытачам. Завяршылася мерапрыемства дыскатэкай.