У аграгарадку Бярозкі прайшло свята ”Бярозавы сок – здароўя глыток“.

Вясковы фэст, прысвечаны прыгажуні беларускіх лясоў – беластвольнай бярозцы, сабраў шмат гасцей. Вядучыя свята Лявоніха і Сымоніха запрашалі ўсіх весела і з карысцю правесці час.

Работа тэматычных пляцовак, выстава-дэгустацыя-конкурс ”Бярозавы фрэш“, конкурс мастацкай творчасці ”Бярозкі дзіўнае святло“, гульнёвая пляцоўка ”Бярозавы волат“ і дзіцячыя атракцыёны – усё гэта прэзентаваў Бярозкаўскі край.

Гасцей свята віталі старшыня Бярозкаўскага сельскага Савета дэпутатаў Таццяна Славікоўская, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай працы і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Гайчук.

2c482f67-4095-4add-945e-1add3f0b809d
14e82fe1-2217-4436-9e3b-0fedd42c5e22
7915e083-58ac-4f00-81d8-b66357a44cf9
789930c2-c989-42d4-a134-65580fac5245
adbdec8d-8dd3-4fd3-b0fc-a5130f8ce50d
dd80f436-c792-49a9-b50c-4056bf6ae675