У Докшыцкім краі летнія святы вёсак – даніна заведзенай традыцыі, жаданне падарыць жыхарам і гасцям добры настрой, маральную асалоду і непаўторнае адчуванне еднасці з роднай зямлёй.
Свята вёскі Атруб ”Малой радзіме прысвячаецца“ – гэта экскурс у гісторыю Бацькаўшчыны, гэта напамін пра трагедыю вёскі часоў Вялікай Айчыннай вайны, гэта выхаванне пашаны да старэйшага пакалення.
Падчас свята вёска напоўнілася смехам, песнямі і музыкай. Гледачы спявалі разам з артыстамі, удзельнічалі ў цікавых гульнях і конкурсах.
Свята вёскі Атруб дало магчымасць жыхарам адчуць сваю прыналежнасць да роднай зямлі, падзяліцца гісторыямі і традыцыямі сваіх сем’яў, а таксама захаваць іх для будучых пакаленняў.






















