21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы – свята, якое нагадвае кожнаму з нас, што без роднай мовы немагчыма адчуваць сябе часткай свайго народу.

У бібліятэках раёна ў рамках тыдня прайшлі наступныя мерапрыемствы: літаратурная гасцёўня ”Да людзей з любоўю ідучы“, літаратурная гадзіна ”Дзіўнае, роднае слова“, гадзіна роднай мовы ”Далучыся да роднага слова“, падарожжа па старонках кніг ”Гучы, роднае слова“ і інш. Бібліятэкары арганізавалі віктарыны, турніры, брэйн-рынгі, гульні, прымеркаваныя да Дня роднай мовы.

Удзельнікі мерапрыемстваў чыталі мастацкія творы, разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні ў віктарынах.

У рамках тыдня прайшла акцыя ”Размаўляй са мной па-беларуску“. На працягу дня супрацоўнікі бібліятэк размаўлялі з наведвальнікамі на беларускай мове, чытачоў знаёмілі з літаратурай беларускіх аўтараў.

Ва ўсіх бібліятэках былі аформлены тэматычныя выстаўкі.

1
2
3
4
5
6
7