У кожнага чалавека ёсць на зямлі свой ціхі, запаветны куток, які называецца малой радзімай. Куток, дзе адзвінела, адцвіло шчаслівае, бесклапотнае дзяцінства. Дзе прамільгнула, як знічка, як ластаўчына крыло, юнацтва. Дзе ўзышла казачная вясёлка першага кахання. Пісьменнікі з любоўю і замілаваннем расказваюць у творах пра сваю Бацькаўшчыну.

Наша Докшыцкая зямля ўзрасціла шмат таленавітых, вядомых людзей, якія любілі наш край і гэту любоў адлюстравалі ў сваёй творчасці.

Паважаныя сябры! ДУК “Докшыцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” прадстаўляе базу даных “Пісьменнікі роднага краю”.

Рэсурс змяшчае звесткі аб пісьменніках-земляках Докшыччыны: біяграфічную інфармацыю, бібліяграфічны спіс твораў, фотаздымкі пісьменніка, інтэрнэт крыніцы на якіх размешчаны творы пісьменніка, або звесткі аб ім.