Легастаева Аліна Антонаўна (дзявочае прозвішча Канько).
Нарадзілася 27 ліпеня 1941 года на Пастаўшчыне ў вёсцы Веражэя. Яе бацька быў памочнікам машыніста, і сям’я ў хуткім часе перабралася ў Крулеўшчыну Докшыцкага раёна. Менавіта тут, у сённяшнім аграгарадку, яна атрымала сярэднюю адукацыю.
Затым былі вучоба ў Мінскай школе кінамеханікаў і заканчэнне Хіміка-біялагічнага факультэта Віцебскага педінстытута ў 1965 годзе. З 1965 па 1967 год працавала настаўнікам у Гродзенскай вобласці.
Калі стала жонкай ваеннага, Аліна Антонаўна пераехала працаваць у Вільнюс (1967-1980), потым пяць гадоў працавала на БАМе з 1980 па 1985 год. У 1986 годзе сям'я вярнулася ў Вільнюс.
Калі Савецкі Саюз перастаў існаваць, згубілася і адчуванне адзінай для ўсіх Радзімы. Жанчына зразумела, што сваімі там не стаць, і сям’я вярнулася ў Беларусь. Доўгі час яны жылі ў Лагойску, зараз – у Мінску.
Друкаваць свае творы Аліна Антонаўна пачала ў 1983 годдзе ў гарнізоннай газеце “Вперед”. Друкавалася ў часопісе “Дальний Восток” (1985, № 3), у часопісе-газеце “Церковное слово” (1996, № 7), аўтар кнігі вершаў “На вертикали сердца” (1999).
Крыніцы інфармацыі:
https://gufo.me/dict/biography_encyclopedia/Легостаева,_Алина_Антоновна
https://www.dokshitsy.by/2015/09/poetessa-alina-legostaeva-na-dokshichchine-svoya/