Нарадзіўся ў жніўні 1941 года ў вёсцы Крыпулі. Пасля дзесяцігодкі юнак скончыў прафтэхвучылішча. Працаваў матарыстам на пілараме, будаваў дарогі. Служыў у арміі ва Усходней Германіі, у ваенным гарадку каля Гальле.

Звольніўшыся ў запас, па камсамольскай пуцёўцы, Міхась Конан працаваў слесарам на бетонных заводах у горадзе Паўладары ў Казахстане, а потым вучыўся ў педінстытуце. Будаваў Саратаўскую ГЭС, на Волзе, выкладаў нямецкую мову ў Курынскай сярэдней школе Віцебскага раёна. Давялося папрацаваць і слесарам і качагарам на станкабудаўнічым заводзе “Вістан”, быў і супрацоўнікам міліцыі.

Вярнуўшыся ў Беларусь, маючы за плячыма толькі адзін курс, пачаў працаваць у школе настаўнікам нямецкай мовы. Марыў аднавіцца і ў БДУ, адзін жа курс філфака паспяхова скончыў , але, не змог – трэба было даздаваць дыялекталогію і фальклор. А на факультэт журналістыкі паступіў з першага разу, тваё ідзе да цябе імгненна, твае дзверы для цябе адчыняюцца лёгка.

Доўгія гады свайго жыцця Міхась Сямёнавіч прысвяціў журналісцкай працы: з 1976 года ён працаваў у газеце “Віцебскі рабочы”, а з 1991 па 2006 – у газеце “Віцьбічы”.

Героямі публікацый Міхася Конана часта станавіліся працаўнікі вёскі, руплівыя гаспадары, якіх ён сустракаў падчас рабочых паездак па Віцебскай вобласці. Тэма беларускай вёскі знайшла свой працяг у вялікім, значным творы – рамане «Юргінія».

Напісаў кнігі “Ради истины и справедливости” (2008) – на рускай і беларускай мовах, “Летняе рэха” (2009) “Юргінія” (2014), “Абэрак” (2019), “Цёплы лёд” (2021).

Крыніцы выкарыстанай інфармацыі:

http://vlib.by/index.php/by/1399-prezentatsiya-knigi-mikhaila-konona-yurginiya

https://e-catalog.nlb.by/Search/Results?lookfor=%D0%BC...%BD&type=Author&limit=20&sort=relevance

https://stihi.ru/2020/02/02/8639

foto
konan1
konan10
konan11
konan12
konan13
konan2
konan3
konan4
konan5
konan6
konan7
konan8
konan9