Нарадзілася 27 жніўня 1994 года ў Докшыцах. Кожнае лета Кацярына праводзіла ў бабуль у вёсках Хмялеўшчына і Гліннае. Гэты побыт, прырода, і гаворка не маглі не адбіцца на будучай пісьменніцы. Менавіта першыя гады жыцця напаўнялі яе тым плыўным, спакойным светаадчуваннем, з якім яна ідзе па жыцці.

У 2011 годзе скончыла Докшыцкую сярднюю школу, потым Школу маладога пісьменніка пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў. У 2016 годзе Інстытут журналістыкі БДУ, а ўжо з 2017-га года – працуе галоўным рэдактарам часопіса “Бярозка”.

Першая публікацыя аўтара з вершаванымі творамі адбылася ў газеце “Родныя вытокі” ў 2010 годзе, з прозай – у часопісе “Маладосць” у 2014.

Дастаткова вядомая ў моладзевых літаратурных колах. У 2018 годзе стала пераможцай трох літаратурных конкурсаў: “Першацвет”, “10+10” (конкурс гарадскіх апавяданняў), конкурс апавяданняў газеты “Звязда”.

У 2018 годдзе выйшла кніга “Час Вогненнага Птушкалова”

foto
zaharevich1
zaharevich2
zaharevich3